Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 1516 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дзесяць вадзiцеляў таксi далучылiся да галадоўкi ваўкавыскага прадпрымальнiка
15:23, 15/10/2003, pahonia.promedia.by

Дзесяць вадзiцеляў ваўкавыскага “Радыётаксi 22222” абвесцiлi сёння галадоўку ў знак салiдарнасцi са сваiм працадаўцам Мiкалаем Аўтуховiчам. Iндывiдуальны прадпрымальнiк не прымае ежу ўжо пяты дзень, пратэстуючы такiм чынам супраць затрымання падаткавымi органамi трынаццацi ягоных аўтамабiляў.

Заўтра спаўняецца тыдзень, як 60 супрацоўнiкаў “Радыётаксi 22222” засталiся без працы. Iнспекцыя падаткавага камiтэта па Гродзенскай вобласцi ў мiнулы чацьвер затрымала 11 з 18 таксовак Мiкалая Аўтуховiча, а таксама мiкрааўтобус i машыну-эвакуатар у заклад за штрафныя санкцыi памерам 273 мiльёны рублёў, налiчаныя за парушэнне прадпрымальнiкам касавых аперацыяў.

Сам прадпрымальнiк сваю вiну не прызнае, гаворыць, што яго такiм чынам проста запалохваюць за тое, што ён уступiў у канфрантацыю з мясцовымi ўладамi.

- Мне кажуць: ты нiчога не дакажаш, ты проста “патрапiў пад каток”, - гаворыць Мiкалай Аўтуховiч. – Адна з супрацоўнiц Гродзенскай падаткавай службы мне адкрытым тэкстам сказала: “Я веру, што вы нiчога не скралi, але гэтую сiстэму вы не пераможаце”.

Галодоўшчыкi ўвесь час знаходзяцца ў офiсе “Радыётаксi 22222”. Гавораць, што не выйдуць адтуль, пакуль Мiкалаю Аўтуховiчу не вярнуць ягоныя аўтамабiлi. Паводле iнфармацыi Iнспекцыi падаткавага камiтэта па Гродзенскай вобласцi, затрыманыя машыны будуць знаходзіцца на мiлiцэйскай стаянцы ў Ваўкавыску да таго часу, пакуль не скончыцца праверка дзейнасцi прадпрымальнiка. Затым iх лёс будзе вырашаць суд.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: