Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 1516 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вольга Завадзкая: «Каму патрэбныя маці зьніклых?»
10:50, 15/10/2003, Радыё Свабода

14 кастрычніка ў Беларусі адзначаюць Дзень маці. Але гэты дзень зусім не сьвяточны для маці зьніклых — Ульляны Захаранкі, Валянціны Ганчар, Ксеніі Красоўскай і Вольгі Завадзкай.

Ульляна Захаранка жыве адна ва ўласнай хаце ў Васілевічах, што ў Рэчыцкім раёне. Для яе, маці былога міністра ўнутраных справаў, афіцыйнае сьвята Дзень маці — яшчэ адзін напамін пра сына Юрыя, які зьнік больш за чатыры гады таму, і лёс якога дагэтуль невядомы.

“Я сябе адчуваю вельмі дрэнна. Я вельмі пакутую на ціск. Удзень падае, уначы падвышаецца. Ногі баляць, я хадзіць не магу. І што я ні раблю, нічога не дапамагае. Ды й не дапаможа ўжо, бо такое перажываньне, што ня можна яго перанесьці”, -- гаворыць Ульяна Захаранка.

Маці тэлеапэратара Зьмітра Завадзкага ўжо на пэнсіі, але яшчэ працуе лекарам-стаматолягам у 2-й паліклініцы ў Менску. Назіраючы за ўрачыстасьцямі з нагоды Дня маці, Вольга Завадзкая ўзгадвае, як кіраўнік Беларусі публічна абяцаў знайсьці яе сына:

“Напачатку Лукашэнка сам абяцаў, што знойдзе Дзіму. Не, канечне. Каму я патрэбная? Як, напэўна, усе астатнія маці… І жонкі”.

Але Вольгу Завадзкую не забываюць калегі й сябры Дзімы. Нядаўна да яе прыходзіў Павал Шарамет і перадаў ёй журналісцкую ўзнагароду імя Зьмітра Завадзкага.

У вёсцы ў Крупскім раёне жыве ў адзіноце маці Анатоля Красоўскага. Датэлефанавацца да яе цяжка, бо там на ўсю вёску — толькі адзін тэлефон, і той дрэнна працуе. Да таго ж Ксеніі Красоўскай цяжка хадзіць, у яе хворыя ногі.

Валянціна Ганчар жыве разам са сваёй дачкой, сястрой Віктара Ганчара, у пасёлку Першамайскі, што пад Лідай. Яна таксама адчувае сябе вельмі дрэнна. Як распавяла для Радыё Свабода жонка Віктара Зінаіда, блізкія аберагаюць Валянціну Ганчар ад усіх хваляваньняў, таму што пасьля кожнай размовы пра зьніклага сына ў яе значна пагаршаецца здароўе.

Нікога з чатырох маці зьніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага не запрасілі на афіцыйную цырымонію шанаваньня мацярок, якая адбылася ў Савеце міністраў Беларусі. Не бяруць яны ўдзелу і ў шматлікіх урачыстасьцях, якія адбываюццца на гэтым тыдні ў розных кутках Беларусі.

Дзень маці афіцыйна адзначаецца ў Беларусі ад 1996 году. Ён прымеркаваны да праваслаўнага сьвята Пакрова Сьвятой Багародзіцы.


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: