Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
16 кастрычніка ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска разглядаецца справа аб прыцягненні да адміністратыўнай адказнасці юрыста Ўладзіміра Адынца. Яго звінавачваюць у парушэнні арт.166.1 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях (“праява непавагі да суда”). Адынец прэзентаваў інтарэсы лідэра Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука, які быў арыштаваны на 15 сутак за “праяву непавагі да суду”, а таксама бараніў інтарэсы прафсаюза авіядыспетчараў падчас суда па ліквідацыі гэтай структуры. Суд над У.Адынцом пачаўся ў 9.30 у судзе Маскоўскага раёна (2-і завулак Р. Люксембург, 4).