Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 1617 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Газэту «Навінкі» адмовіліся друкаваць усе менскія друкарні
11:17, 16/10/2003, pahonia.promedia.by

Газету “Навiнкi” адмовiлiся друкаваць усе менскiя друкарнi. Пра гэта сёння паведамiў ПАГОНI галоўны рэдактар выдання Паўлюк Канавальчык.

Па словах Канавальчыка, усе друкарнi, куды ён звяртаўся, спасылаюцца на вялiкую занятасць. Адмовiла “Навiнкам” i друкарня “Чырвоная зорка”, з якой у рэдакцыi заключана дамова.

- Мне патлумачылi, што нас няма ў планах на чацьвёрты квартал, i таму яны нас друкаваць не будуць. Але на пачатку верасня я меў размову з дырэктарам друкарнi i папярэдзiў яго аб тым, што ў кастрычнiку выходзiць наш новы нумар, - гаворыць Паўлюк Канавальчык.

Цяпер рэдакцыя газэты “Навiнкi” мае намер абскардзiць у судзе адмову друкарнi выконваць дамову. Адначасова Канавальчык працягвае шукаць друкарню, якая пагадзiлася б выдрукаваць новы нумар газеты.

- Сёння мы пазбаўлены магчымасцi выходзiць, i гэта пры тым, што тэрмiн папярэджання ўжо скончыўся. Фактычна ўлады такiм чынам зачыняюць легальна iснуючае выданне, - гаворыць Паўлюк Канавальчык.

Галоўны рэдактар “Навiнак” не выключае, што ў Беларусi не знойдзецца нiводнай друкарнi, якая зацiкавiцца супрацоўнiцтвам з яго газетай.

Газета “Навiнiкi” была заснавана ў лютым 1998 года i амаль год выдавалася нелегальна. Дзяржаўную рэгiстрацыю “Навiнкi” атрымалi ў лютым 1999 годзе. У маi 2003 года газэта атрымала два папярэджання ад Мiнiстэрства iнфармацыi i яе выхад быў прыпынены на тры месяцы.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: