Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 1617 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ліквідуюць гомельскае аб`яднаньне «Ініцыятыва»
11:18, 16/10/2003, www.belngo.info

Упраўленьне юстыцыі Гомельскага аблвыканкаму падала зыск у абласны суд аб ліквідацыі Гомельскага абласнога грамадзкага жаночага аб`яднаньня "Ініцыятыва". Пра гэта паведаміла старшыня аб`яднаньня Галіна Скараход, якая атрымала павестку зьявіцца на размову ў суд 20 кастрычніка.

Па словах Галіны Скараход, зыскавая заява ёй не дасланая: "Відавочна, мне дадуць яе ў судзе падчас размовы". Пакуль жа кіраўнік толькі мяркуе пра магчымыя прычыны ліквідацыі "Ініцыятывы". Адным з парушэньняў, за якое аб`яднаньне атрымала пісьмовае папярэджаньне ў жніўні гэтага году, стала разьмяшчэньне яе юрыдычнага адрасу ў жылым доме. Паводле ўказаньняў упраўленьня юстыцыі, спн.Скараход знайшла новае памяшканьне пад юрыдычны адрас у вёсцы Яроміна, што ў прыгарадзе Гомеля.

Увесь пакет дакумэнтаў старшыня перадала на разгляд у выканкам Гомельскага раёну, дзе ёй паведамілі, што дакумэнты будуць разглядацца на паседжаньні 23 верасьня. "Я паведаміла пра гэта ва ўпраўленьне. І праз некалькі дзён атрымала адтуль ліст, дзе паведамлялася, што калі да 23 верасьня я не прадстаўлю новы юрадрас, то да аб`яднаньня будуць ужытыя меры ўзьдзеяньня", - кажа спн.Скараход.

Але ні 23 верасьня, ні зараз выканкам Гомельскага раёну не прыняў рашэньне па просьбе ГА "Ініцыятыва". "Фактычна "вэртыкаль" падвяла наша аб`яднаньне пад ліквідацыю", - адзначыла старшыня.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: