Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 1718 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Да галадоўкi таксiстаў у Ваўкавыску далучылiся яшчэ два чалавекi
11:24, 17/10/2003, pahonia.promedia.by

Яшчэ два чалавекi далучылiся сёння да галадоўкi ваўкавыскiх таксiстаў. «Iншага выйсця ў нас проста няма, - патлумачыў свой учынак Iван Матвейчык, якi распачаў галадоўку сёння. – Мы будзем галадаць, пакуль нам не вернуць машыны».

Саракагадовы Iван Матвейчык працуе ў “Радыётаксi 22222” паўтары гады. У хаце беспрацоўнага зараз кiроўцы засталiся жонка i двое непаўнагадовых дзетак.

Агулам у галадаваннi ў знак пратэсту супраць затрымання падаткавымi органамi 13 машынаў “Радыётаксi 22222” удзельнiчае 13 чалавек. Уладальнiк таксовак, iндывiдуальны прадпрымальнiк Мiкалай Аўтуховiч, не прымае ежу ўжо шосты дзень.

Мiкалай Аўтуховiч распачаў сваю акцыю пратэсту 11 кастрычніка. Двумя днямi раней Iнспекцыя падаткавага камiтэта па Гродзенскай вобласцi налiчыла прадпрымальнiку 273 мiльёны штрафных санкцыяў за парушэнне касавых аперацыяў. У забеспячэнне гэтай сумы ў мiнулы чацьвер “падаткавiкi” разам з супрацоўнiкамi ДАI затрымалi 11 “мэрсэдэсаў”-таксi, машына-эвакуатар i мiкрааўтобус “форд-транзiт”, якiя належаць прадпрымальнiку.


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: