Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 1718 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міністр юстыцыі хлусіць
11:07, 17/10/2003, ПЦ «Вясна»

16 кастрычніка ў Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэс-канферэнцыя “Аб дзейнасьці Міністэрства юстыцыі па ўмацаваньні прававой дзяржаўнасьці, забесьпячэньні правоў і законных інтарэсаў грамадзянаў”. Найбольшую цікавасць журналістаў на прэсавай канфэрэнцыі міністра юстыцыі Віктара Галаванава выклікала сітуацыя з закрыццём грамадзкіх арганізацый.

Са словаў міністра вынікае, што быццам бы кіраўнік Бюро АБСЭ Хайкен пагадзіўся з працэсам ліквідацыі грамадзкіх арганізацый у Беларусі. З другога боку, спадар Галаванаў не прыняў мераў па разгону ўдзельнікаў акцыі ля міністэрства юстыцыі па той прычыне, што менавіта на гэты дзень была прызначана сустрэча з Хайкенам. Значыць, міністар юстыцыі усё ж няўпэўнены ў сваіх дзеяннях альбо гэта была хвіліна страху. Прыводзім фрагмэнт прэсавай канферэнцыі.

На пытанне карэспандэнта DW “Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі б`юць трывогу ў звязку з закрыццём грамадзкіх аргнізацый. На гэтую ж тэму да Вас звярнуўся з лістом кіраўнік Бюро АБСЭ ў Беларусі пасол Хайкен. Вы нязгодныя з праваабаронцамі і спадаром Хайкеным? Колькі арганізацый яшчэ плянуецца зачыніць? Што тычыцца «Вясны», то, наколькі вядома, гэтай арганізацыі не былі вынесеныя папярэджаньні, аднак Вамі пададзены іск у Вярхоўны суд аб закрыцці арганізацыі?»

Міністар Галаванаў адказаў: «Ніхто не плануе загадзя закрыццё нейкіх грамадзкіх аб`яднанняў. Спадар Хайкен у мяне быў, сказаў, што патрэбна ў краіне мець пэўны парадак. Дарэчы, ён прыйшоў якраз у той дзень а 15 гадзіне, калі раніцай выстраіліся на крыльцэ Міністэрства юстыцыі з плякатамі тых арганізацый, якія мы ліквідавалі, дакладней, па нашым зыску ліквідавалі суды. Спадар Хайкен сказаў, што ў федэральным міністэрстве юстыцыі Германіі такога не магло б быць, там бы й на сто метраў не падпусцілі да федэральнага Міністэрства юстыцыі Германіі. Парадак павінен быць у любой краіне. Гэта было сапраўднае пікетаванне. Няхай скажуць нам дзякуй, што мы не звярнуліся ў органы ўнутраных спраў, бо ёсць адпаведны артыкул, адпаведна якому на ўсялякае пікетаванне павінен быць дазвол мясцовых органаў улады і ўпраўлення. Ну пастаялі, пастаялі і разыйшліся. Мы забыліся, а яны – не ведаю. Што тычыцца «Вясны», матэрыялы знаходзяцца ў судзе, правільнасць вывадаў Міністэрства юстыцыі пацвердзіць суд, калі няправільна – адменіць. Вось і ўсё».


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: