Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
2021 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ідэалогія ў беларускай школе
10:51, 20/10/2003

Цікавыя рэчы зараз адбываюцца ў навучальных установах нашага горада. Школы, падхапіўшы хвалю ідэалагічнай палітыкі дзяржавы, пачалі актыўную працу ў гэтым накірунку. З першага верасня мы даведаліся, што ў нас уводзіцца новы прадмет, а дакладней, ідэалогія беларускай дзяржавы.

Безумоўна, палітычная асвета моладзі, развіццё грамадскай актыўнасці - гэта ўсё добра. Тым больш, што мы ўсе з`яўляемся будучымі выбаршчыкамі, нам выбіраць у якой краіне жыць і працаваць, і па гэтай прычыне мы абавязаны арыентавацца ў палітыцы, і такі прадмет абавязкова павінен быць. Але, на жаль, гэтыя заняткі па палітычнай адукацыі моладзі "косяцца" толькі ў адзін бок. З першага дня нам далі зразумець, што ад нас чакаюць. Сярод прапануемых газет, якія трэба выпісваць на клас, няма альтэрнатывы. З вуснаў настаўнікаў гучаць толькі дзве назвы: "Советская Белоруссия" і "Рэспубліка". Іншыя прапановы нават і не разглядаюцца. Так а якой дэмакратыі можа ісці гаворка! Як мы можам вырасціць адукаванае ў палітычным сэнсе грамадства, калі ўжо з маладосці нас прымушаюць глядзець толькі ў адзін бок. Хіба, толькі, што гэта камусці патрэбна? На мой погляд, толькі тая краіна, дзе кожны чалавек з`яўляецца асобай і мае ўласную пазіцыю, можа дасягнуць дабрабыту і росквіту. А пачынаючы кожны ўрок з навінаў з дзяржаўных газет разумееш, што ўсё ў нашай краіне добра, што не трэба імкнуцца да большага і, наогул, мы павінны дзякаваць дзяржаве, што так хораша жывём.

Канечне, такая пазіцыя памылковая, і вельмі нагадвае мне часы СССР, калі кожнага чалавека прымушалі глядзець і слухаць тое, што камусьці патрэбна, калі грамадства ператварылася ў адзіны статак, якім кіравалі ўсяго некалькі чалавек. Я ўдзячны Богу, што не застаў тых часоў, але ў мяне ёсць усе шансы даведацца, што гэта такое зараз.

Яшчэ адзін прывід з часоў СССР наведаў нашу навучальную ўстанову. Гэта камсамол, як яго называюць па сваёй памяці настаўнікі, а зараз БРСМ. Канечне, добра, што ёсць арганізацыя, якая дапамагае вабіць вольны час моладзі. Аднак, шляхі, якімі яна павялічвае свае шэрагі, вызываюць абурэнне. У кожным класе павінна быць як мінімум дзесяць працэнтаў членаў БРСМ, і трэба абавязкова дасягнуць гэтай лічбы. У такой сітуацыі я магу толькі паспачуваць класным кіраўнікам, якім трэба выканаць гэты план. Некаторыя настаўнікі ў разгубленасці кажуць: "Што мне рабіць, ніхто не хоча ўступаць у камсамол". Вось так і атрымліваецца, што ў БРСМ палова апынулася дабравольна-прымусова. Відавочна, вінаваціць у гэтым настаўнікаў і нават адміністрацыю школы будзе памылкова, бо яны толькі апошняе звяно ў доўгім ланцужку чыноўніцкай лесвіцы. Адказы на ўсе пытанні трэба шукаць значна вышэй. А зараз можна выказаць толькі вялікую крыўду за тое, што кожнага чалавека прымушаюць думаць, рабіць, адпачываць як усе.

Вучань навучальна-педагагічнага комплексу "Гімназія-каледж" г. Маладзечна
Шырко Ігар.


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: