Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
2021 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вацлаў Гавэл перадаў сваю прэмію беларускай газэце «Наша Ніва»
12:46, 20/10/2003

Цырымонія ўзнагароджаньня былога чэскага прэзыдэнта Вацлава Гавэла прэміяй імя дабрачыннай дзяячкі Гано Эленбонген адбылася 17 кастрычніка ў Празе. Вацлаў Гавэл вырашыў перадаць сваю ўзнагароду незалежнай беларускай газэце “Наша Ніва”. Для гэтага ў чэскую сталіцу быў запрошаны рэдактар “Нашай Нівы” Андрэй Дынько. Ва ўрачыстасьцях брала ўдзел Мадлен Олбрайт.

Цырымонія адбылася ў Кангрэсавым цэнтры Нацыянальнага банку Чэскай Рэспублікі. Гавораць, што калісьці ў гэтым будынку спыняўся Фрэдэрык Шапэн.

Прэмію заснавала Праскае таварыства міжнароднага супрацоўніцтва. Прэзыдэнт, прафэсар Марк Эленбоген, назваў прэмію імем маці – Гано Эленбоген. У Праскае таварыства ўваходзяць больш за 20 чалавек з розных краінаў. Ганаровы старшыня Праскага таварыства былы прэзыдэнт Паўдзённай Афрыкі, нобэлеўскі ляўрэат Фрэдэрык Дэ Клерк. Галоўная задача таварыства – адкрытыя кантакты Цэнтральнай Эўропы і ўсяго сьвету.

Узнагарода ўручалася тройчы, першым прэмію атрымаў Чэскі фільгарманічны аркестар Ашкеназі. Стала традыцыяй, што намінанты перадаюць свае прэміі – і першая была перададзеная 14-ці гадоваму піяністу Лукашу Вондрачку зь мястэчка Атава, для таго, каб ён мог працягваць музычную практыку.

У мінулым годзе ўганараваная была Мадлен Олбрайт, былая дзяржсакратарка ЗША. Мадлен Олбрайт вырашыла сваю ўзнагароду перадаць чэскай журналістцы Петры Прахазкавай, якая асьвятляла вайну ў Чачэніі, падзеі ў іншых “гарачых кропках” – Асэтыі, Афганістане, Таджыкістане.

Былы чэскі прэзыдэнт Вацлаў Гавэл у працяг мінулагодняй традыцыі таксама перадаў сваю прэмію журналістам – беларускай незалежнай газэце “Наша Ніва”. З гэтай нагоды ў Прагу прыехаў рэдактар “Нашай Нівы” Андрэй Дынько. На цырымоніі таксама прысутнічала Мадлен Олбрайт, якая таксама выступіла з прамовай, павіншавала рэдакцыю "Нашай Нівы" з атрыманьнем гэтай узнагароды.

Радыё Свабода прапануе вытрымкі з прамовы Вацлава Гавэла на ўрачыстасьцях у Кангрэсавым цэнтры Нацыянальнага Банку Чэскай Рэспублікі:

“Я часта думаю, ці варты я гэтых узнагародаў. З кожный новай узнагародай я пытаюся ў сябе, ці не зьяўляюся я нейкай памылкай гісторыі. Калі кажу гэта сваёй жонцы, яна заўсёды мяне падтрымлівае словамі "Будзь мужным!", а я мушу забыцца на ўсе свае сумненьні.

Сёньняшняя ўзнагарода адрозьніваецца ад іншых. Атпрымаць яе значна прасьцей, чым ў іншых выпадках, таму што магу яе адразу некаму перадаць. І я перадаю яе спадару Дынько. Раблю гэта таму, што думаю, што мы, тыя, хто столькі атрымалі ад міжнароднай салідарнасьці, мусім яе таксама праяўляць.

Але гаворка ня ідзе толькі пра салідарнасьць. Гаворка ідзе пра прынцып. Пра прынцып непадзельнасьці правоў чалавека і адказнасьці чалавека за сьвет. "Наша ніва" - гэта газэта, якая ў Беларусі зьяўляецца сымбалем незалежнасьці з аднаго боку, а зь іншага – гэта выспа свабоды.

Я вітаю спадара Дынько, галоўнага рэдактара "Нашай нівы", і перадаю яму частку гэтае ўзнагароды – тую больш канрэтную, якую больш патрэбная. Адначасова я хачу яму сказаць: я перакананы, што сытуацыя на Беларусі хутка палепшыцца.”

Нагадаем, што Вацлаў Гавэл вельмі часта выказваў салідарнасьць зь беларускімі культурнымі і дэмакратычнымі сіламі. Былы чэскі прэзыдэнт запрасіў у Прагу Васіля Быкава, сустракаўся зь ім, таксама цікавіўся пра сытуацыю ў Беларусі беспасярэдне ў беларускіх палітыкаў, для чаго адмыслова зь імі сустракаўся, сярод удзельнікаў быў, напрыклад, Вінцук Вячорка, прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Празе.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: