Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
2021 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рэдактар баранавіцкай газэты зноў выкліканы ў пракуратуру
11:00, 20/10/2003, Радыё Свабода

Працягваецца перасьлед баранавіцкай “Местной газеты “Шаг”, якая напачатку жніўня зьмесьціла на сваіх старонках матэрыялы “Белорусской деловой газеты”. 16 кастрычніка выдаўца газэты Анатоля Вайцяхоўскага трэці раз выклікалі ў гарадскую пракуратуру.

Памочнік пракурора гораду Баранавічы Зоя Жук патлумачыла Анатолю Вайцяхоўскаму, што з Генэральнай пракуратуры ізноў прыйшоў запыт адносна супрацоўніцтва ягонага выданьня з “Белорусской деловой газетой”, а таму неабходна ўдакладніць некаторыя дэталі.

Пытаньні, паводле спадара Вайцяхоўскага, не вызначаліся навізной. Як і папярэднія два разы, Баранавіцкую пракуратуру ізноў цікавіла, на якой падставе матэрыялы БДГ зьявіліся ў “Местной газете “Шаг”, ад каго зыходзіла гэткая ініцыятыва, як распаўсюджваліся два апошнія нумары газэты.

Анатолю Вайцяхоўскаму давялося трэці раз паўтарыць, што ён сам на знак журналісцкай салідарнасьці прапанаваў старонкі свайго выданьня “Белорусской деловой газете”, выхад якой быў прыпынены Мінюстам на тры месяцы. Пракуратура запатрабавала чарговы раз таксама і копіі домоваў на распаўсюд ды друк газэты.

Паводле Анатоля Вайцяхоўскага, пракурорская тэчка зь ягонай справай значна патаўсьцела ад таго часу, як яго папярэдні раз выклікалі на размову. У прыватнасьці, яна папоўнілася зьвесткамі з Саюздруку, гарадзкой бібліятэкі, іншых установаў. Для чаго вядзецца збор такіх матэрыялаў, спадару Вайцяхоўскаму пакуль не тлумачаць.

Між тым самая “Местная газета “Шаг” ужо больш як два месяцы не выходзіць. Пасьля друку матэрыялаў "БДГ" у сваіх паслугах адмовілі выданьню слонімская ды нясьвіская друкарні. Іншыя паліграфічныя прадпрыемствы, у якія зьвяртаўся спадар Вайцяхоўскі, заключаць дамовы таксама адмаўляюцца.


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: