Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зварот праваабарончага цэнтру «Вясна» 17:39, 20/10/2003
Над Праваабарончым цэнтрам “Вясна” навісла рэальная пагроза ліквідацыі. 21 кастрычніка ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь пачнецца разгляд зыску Міністэрства юстыцыі аб закрыцці Грамадскага аб’яднання “Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Гэты крок уладаў звязаны з нашай нязменнай пазіцыяй па абароне правоў чалавека ў краіне і актыўным удзелам у назіранні за выбарамі.
Мы працуем з вясны 1996 году. За гэты час тысячы людзей атрымалі дапамогу цэнтру. Сёння нам патрэбна вашая падтрымка.
У грамадзянаў, якім неабыякавы лёс Праваабарончага цэнтру “Вясна”, ёсць магчымасць выказаць салідарнасць арганізацыі, якая рэальна дапамагае людзям.
Прыходзьце 21 кастрычніка ў 9.45 да будынку Вярхоўнага суда (вул. Леніна, 28), каб падтрымаць нас маральна!
Сябры Грамадзкага аб’яднання “Праваабарончы цэнтр “Вясна”