Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кіраўніцтва Пінскага РА "Брэстаблсаюздрук" адмовілася распаўсюджваць газету "Мясцовы час", першы нумар якой з`явіўся 25-га верасня 2003 года. Начальнік Пінскага аддзялення "Брэстаблсаюздруку" сп. Навумчык аргументаваў адмову "перагружанасцю гандлёвай сеткі". Газету "Мясцовы час" заснаваў і выпускае выдавецкі дом "Intex-press", паведамляе БАЖ.