Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 2122 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Грамадзскасць наведала памятныя месцы ў былым менскім гета
10:38, 21/10/2003

Напярэдадні 60-й гадавіны зьнішчэньня нацыстамі апошніх вязьняў менскага гета зь ініцыятывы кіраўніка Ўсясьветнага згуртаваньня беларускіх габрэяў Якава Гутмана шэраг вядомых у Беларусі асобаў выступілі з адкрытым лістом да грамадзкасьці. Аўтары ліста адзначаюць, што апошнія 9 гадоў у Беларусі ўзмацняецца дзяржаўны антысэмітызм, і заклікаюць людзей у гэтыя дні наведаць месцы памятным габрэйскіх аб’ектаў, зьнішчаных у апошні час.

20 кастрычніка ўсе, хто падпісалі гэты ліст (кіраўнік Беларускага гуманітарнага ліцэю Ўладзімер Колас, дэпутат “палаты прадстаўнікоў” Уладзімер Парфяновіч, экс-міністар замежных справаў Пятро Краўчанка і кінарэжысэр Юры Хашчавацкі) разам з навучэнцамі Беларускага гуманітарнага ліцэю і прадстаўніком амбасады Францыі прыйшлі на тэрыторыю былога менскага гета. На тое месца, на рагу вуліцаў Дзьмітрава і Замкавай, дзе яшчэ два гады таму стаяла, а цяпер разбураная, паводле загаду ўладаў, сынагога. Якаў Гутман сказаў у інтэрвію Радыё Свабода:

“Гэта яшчэ адна спроба прыцягнуць увагу кіраўніцтва тых краінаў, якія называюць сябе дэмакратычнымі да таго, што адбываецца ў Беларусі. Таму, што сёньня, на мой погляд, абсалютна зразумела, што гэтыя пытаньні дзікунства, зьнішчэньня сынагогаў, разбурэньні могілак ня можа быць вырашанае ў рамках Беларусі. Яно можа быць вырашанае альбо зьменай рэжыму, альбо супольнага ціску на кіраўніцтва Беларусі. Каб усё гэта было спыненае, а тое, што было разбуранае, павінна быць адноўленае, і нехта павінен прынесьці прабачэньні”.

Дэпутат “палаты прадстаўнікоў” Уладзімер Парфяновіч так патлумачыў, чаму ён далучыўся да аўтараў ліста:

“Ёсьць сумленьне, і павінна быць у кожнага чалавека, які жыве на гэтай зямлі. Калі разбураюцца могілкі й зьнішчаюцца помнікі — гэта толькі пачатак. А які будзе канец ніхто ня ведае”.

Нагадаю, што 75 дэпутатаў “палаты” спрабавалі абараніць ад разбурэньня сынагогу на Дзьмітрава, але безвынікова.

Пасьля Якаў Гутман арганізаваў экскурсію па памятных для менскіх габрэяў мясьцінах, якія былі зьнішчаныя альбо апаганеныя вандаламі. Гэта “халодная” сынагога на Нямізе, дзе цяпер будуецца аўтастаянка, разбураныя могілкі па вуліцы Калектарнай, а таксама апаганеныя вандаламі помнік нямецкім габрэям і мэмарыял “Яма”.

Спадар Гутман таксама нагадаў пра выкапаныя парэшткі габрэяў падчас нядаўняй рэканструкцыі стадыёну ў Горадні, ды пра тое, як праз могілкі ў Мазыры пракладаюць газаправод.

Кіраўнік Гуманітарнага ліцэю Ўладзімер Колас падзякаваў Якаву Гутману за гэты адкрыты ўрок гісторыі для ліцэістаў:

“Мы вельмі ўдзячныя Якаву за тое, што змаглі яшчэ раз паглядзець (а некаторыя, магчыма, упершыню) на гэтыя памятныя для ўсіх нас месцы. Таму што сапраўды, на вялікі жаль, у сыстэме навучаньня, выхаваньня гэтай тэме ўдзяляецца вельмі мала ўвагі, а часам яна ўвогуле замоўчваецца”.


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: