Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ААН сочыць за становішчам праваабарончых арганізацыяў у Беларусі 13:56, 21/10/2003
20 кастрычніка Офіс Вярхоўнага Камісара ААН па правах чалавека даслаў адказ на зварот праваабаронцаў з краінаў СНД пра становішча праваабарончых няўрадавых арганізацыяў у Беларусі. Супрацоўнік Офіса спадар Жыўкавіч паведамляе, што ў дадзены момант выковаючы абавязкі Вярхоўнага Камісара ААН па правах чалавека і спэцыяльны прадстаўнік Генеральнага Сакратара ААН па праваабаронцах сочаць за становішчам беларускіх праваабаронцаў і праваабарончых арганізацыяў. Спэцыяльным прадстаўніком Генеральнага Сакратара ААН па праваабаронцах спадарыняй Хінай Джылані ўжо прадпрымаюцца адпаведныя дзеяньні ў межах сваёй кампэтэнцыі, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.