Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 2122 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ва ўсіх польскіх консульствах на Беларусі - чэргі на атрыманне візы
11:37, 21/10/2003, Юстына Яворская, www.hrodna.by

Нягледзячы на заявы польскага Міністэрства замежных справаў пра тое, што візы для грамадзянаў Беларусі, Украіны і Расіі выдаюцца бягуча і чэргі памяншаюцца, сітуацыя каля большасці польскіх консульстваў за ўсходняй мяжой РП застаецца надзвычай напружанай.

Недзяржаўныя арганізацыі з Беларусі, Украіны і Расіі правялі ўступнае даследванне працы польскіх консульстваў на працягу першых двух тыдняў пасля ўвядзення візавага рэжыму Польшчай.

Самая горшая сітуацыя склалася ва Львове. Там, каб атрымаць нумарок для падачы дакументаў, трэба прастаяць у чарзе 8-10 дзён. Запісы ў чэргі перавышаюць 4 тысяч чалавек. Завяршаюць тройку найгоршага становішча Мінск (да 4 тыс. чалавек) і Гродна (больш за 1000 чалавек).

Атмасфера, якая пануе каля консульстваў, у большасці з гарадоў падобная і нагадвае калішнія чэргі на памежных аўтапераходах. Паўсюль машыны, дзе пад коўдрамі спяць людзі, тэрмасы з гарбатай, у некаторых гарадах нават з’явіліся буфеты. Чэргі спантанна арганізоўваюцца валанцёрамі. Каб прастаяць чаргу, трэба перыядычна з’яўляцца на пераклічках некалькі разоў на дзень (у Львове і Брэсце нават уначы). У Львове начныя дзяжурныя як узнагароду атрымоўваюць уваход у консульства без чаргі. “Але проста з вуліцы на такое “дзяжурства” таксама трапіць немагчыма – спачатку трэба сваё адстаяць” – распавяла HrodnaNEWS валанцёрка са Львова Ярына Барэнька.

Чэргі пад консульствам спрыяюць развіццю дробнага “бізнэсу”. Так, у Львове, пенсіянеры падрабляюць стаяннем у чарзе. За такую працу можна атрымаць часам да некалькіх дзесяткаў даляраў. Такімі паслугамі вельмі часта карыстаюцца іншагароднія. У Калінінградзе, вядомым сваімі прадпрыймальнымі грамадзянамі, з’явіліся падробныя талоны, а ў Мінску на выклік пэўнага прозвішча, прыходзяць, напрыклад, адразу некалькі Івановых, бо існуе “паслуга” атрымання чаргі па прозвішчу.

Пакуль чэргавых эпапеяў практычна няма ў Санкт-Пецярбургу, Маскве і Адэсе.


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: