Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Бабруйская галадоўшчыца патрабуе сустрэчы з Лукашэнкам 11:02, 21/10/2003
Сення – 21-ы дзень галадоўкі бабруйчанкі Любові Санкевіч. Нагадаем, што яе партнэрка ў акцыі пратэсту Галіна Гусева вымушаная была спыніць галадоўку 17 кастрычніка з прычыны вельмі дрэннага самаадчуваньня.
Любоў Санкевіч, якая працягвае галадаваць, гаворыць, што ёй млосна, пачаліся моцныя галаўныя болі і жанчына вымушаная ўжываць лекі. Аднак разам з тым галадоўшчыца заявіла, што ня спыніць галадоўку, пакуль не будзе выкананае яе адзінае патрабаваньне. Любоў Санкевіч патрабуе сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, перадае Радыё Свабода.