Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Адзін з ваўкавыскіх галадоўшчыкаў дастаўлены ў шпіталь 11:05, 21/10/2003, Радыё Свабода
Галадоўка кіроўцаў прыватнага радыётаксі у Ваўкавыску працягваецца, але аднаго зь іх хуткая дапамога даставіла ў раённую больніцу, дзе ён зьбіраецца працягнуць галадоўку.
Станоўчых зьменаў у становішчы працаўнікоў “Радыётаксі 22222” не адбылося. З учорашняга дня ліцэнзія на пасажырскія таксаперавозкі, якая належыць уладальніку таксовак прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу, прыпыненая тэрмінам на адзін месяц. Такі загад выдаў міністар транспарту Міхаіл Баравы. Прадстаўніку галадоўшчыкаў у міністэрстве сказалі, што загад могуць скасаваць толькі тады, калі паступіць каманда зь міністэрства падаткаў і збораў. Трынаццаць арыштаваных аўтамабіляў падатковая служба ўчора Мікалаю Аўтуховічу не вярнула, хаця гэта паабяцаў асабіста старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімір Саўчанка.
Ўчора ў раённую больніцу даставілі аднаго з галадоўшчыкаў—Сяргея Мустафіна, стан якога выклікаў у дактароў непакой.