Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 2223 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улады ціснуць на «Местную Газету»
15:30, 22/10/2003, Андрэй Адляніцкі, pagonia.promedia.by

Сёння рэдактар ваўкавыскага незалежнага выдання “Местная Газета” Андрэй Шантаровіч атрымаў ліст ад міністра інфармацыі Уладзіміра Русакевіча ў якім газета папярэджваецца аб магчымай ліквідацыі. На думку Шантаровіча гэта помста ўладаў за асвятленне “Местнай газетай” канфлікту ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча з падаткавай інспекцыяй.

- Мяне папярэдзілі, што ў выпадку калі размяшчэнне юрыдычнага адрасу газеты на працягу месяца не будзе ўзгоднена з ваўкавыскімі ўладамі, то газета будзе ліквідавана, - гаворыць Андрэй Шантаровіч.

Юрыдычны адрас “Местнай газеты” першапачаткова быў у Смаргоні. Потым рэдакцыя перамесцілася ў Ваўкавыск.

- У такім выпадку я павінен толькі паведаміць уладам пра змену адраса. Гэта і было зроблена. Таму з юрыдычнага пункту гледжання ніякіх парушэнняў у нас няма, - лічыць Шантаровіч.

Галоўны рэдактар “Местнай Газеты” разглядае рашэнне Міністэрства Інфармацыі як помсту газэце за асвятленне канфлікту мясцовага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча з падаткавай інспекцыяй. На працягу першага тыдня галадоўкі Шантаровіч фактычна выконваў абавязкі прэсавага сакратара галадуючых і ў многім дзякуючы яго намаганням справа патрапіла на першыя старонкі дзяржаўных і недзяржаўных СМІ.

Цяпер галоўны рэдактар рыхтуе адказ міністру інфармацыі, але не выключае, што яму прыйдзецца даводзіць сваю правату ў судзе.

- Канешне, яны так зробяць як з Аўтуховічам. Спачатку зачыняць газету, каб потым я ў судзе апраўдваўся, - гаворыць Шантаровіч.

Нагадаем, што прыватны прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч і 26 яго супрацоўнікаў працягваюць галадоўку пратэсту. Галадоўшчыкі пратэстуюць такім чынам супраць незаконных на іх думку дзеянняў падаткавай інспекцыі, якая арыштавала 13 аўтамабіляў Аўтуховіча. У выніку гэтага працу страціла па розных ацэнках ад 30 да 60 чалавек.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: