Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 2223 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Гомельскі аблвыканкам зноў падвысіў кошты на муку
10:53, 22/10/2003, Казімер Яноўскі, Радыё Свабода

Гомельскі аблвыканкам адмысловым рашэньнем другі раз пасьля ўборкі ўраджаю падвысіў кошты на пшанічную і жытнюю муку. Адпаведна падаражэў і хлеб. Падрабязнасьці падае наш гомельскі карэспандэнт. У сярэднім кошты на пшанічную муку ўсіх гатункаў падвышаны на 7%, на жытнюю – у межах 2%.

Калі жнівеньскае падаражаньне мукі мясцовыя ўлады тлумачылі ўсталяваньнем новых коштаў на збожжа новага ўраджаю, то цяперашняе падвышэньне тлумачаць благім ураджаем пшаніцы і высокімі цэнамі на яе на айчынным і замежных рынках.

Распавядае галоўная эканамістка аб`яднаньня “Гомельхлебпрадукт” Марына Грынькова:

-- Пшаніца стала дарагая, вельмі дарагая. Сваёй беларускай пшаніцы ў вобласьці няма. Яна ёсьць на Гарадзеншчыне і Берасьцейшчыне. Ёсьць і ў Расеі, але кошт за тону складае там 180 даляраў. Пры патрэбе звыш 40 тысячаў тон, рэгіён вырасьціў меней 6 тысячаў тон пшаніцы. Не ўрадзіла ў рэгіёне пшаніца. Да таго ж ня ўся яна можа вырыстоўвацца ў хлебапячэньні з прычыны забруджанасьці радыяцыяй. Мы ж ня можам атручваць людзей.

Адначасна з падвышэньнем коштаў на муку дзяржаўнае прадпрыемства “Гомельхлебпрам” падвысіла кошты на белы і чорны хлеб.

Гаворыць старшая прадавачка спэцыялізаванай крамы “Каласок” Ірына Кушнярэвіч:

-- Хлеб, булкі, батоны – усё падаражэла. Напрыклад, хлеб “Алімпійскі” 4-га хлебазаводу каштаваў 540 рублёў, цяпер – 550. На 10 рублёў даражэйшымі сталі ўсе гатункі белага хлеба. Падвысіліся кошты і на торты. Усё падаражала.

Шэраговыя пакупнікі заўважаюць, што цэнамі іх прыціскаюць літаральна па ўсіх кірунках. Жанчына з чаргі сказала:

-- Прыціскаюць нас да краю, і ўсё тут. Дабавяць пэнсіянэрам 10 тысячаў рублёў, а цэны ўжо сіганулі, пачынаючы з хлеба і заканчваючы палівам.

У пэнсіянэраў, дарэчы, свае рэцэпты выжываньня пры пастаянным росьце коштаў. Распавядае жыхарка абласнога цэнтру, якая назвалася Алай Рыгораўнай:

-- Я купляю адразу буханку, яна ў мяне дні на чатыры, на пяць. З рэшткаў раблю сухары. Сухарыкамі і харчуюся.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: