Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 2324 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Спроба сустрэцца з Лукашэнка скончылася затрыманнямі
11:26, 23/10/2003, фота ByMedia.net

22 кастрычніка АМОН разагнаў пікет чатырох бабруйчанак на Кастрычніцкай плошчы Менску, якія дамагаліся сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, каб распавесьці яму пра свае праблемы. Міліцыя затрымала жанчын, а таксама назіральніка ад Беларускага Хэльсынскага камітэту і карэспандэнта Радыё Свабода.

Бабруйчанкі Любоў Санкевіч, Ева Ўсьцімчук, Галіна Гусева і Яніна Аўсянік свой прыезд у Менск называюць апошнім шанцам дамагчыся справядлівасьці пасьля таго, як ім адмовілі ва ўсіх іншых адміністрацыйных і судовых інстанцыях. Зь ліпеня 2001 году яны пішуць заявы ў адміністрацыю прэзыдэнта, каб патрапіць на прыём да Аляксандра Лукашэнкі й распавесьці яму пра ўсе чыноўніцкія і судовыя несправядлівасьці. Спадарыня Санкевіч хоча аднавіцца на працы на Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў, на знак пратэсту яна галадае дваццаць два дні.

Яе сяброўка Галіна Гусева спыніла галадоўку на шаснаццаты дзень пасьля таго, як стан яе здароўя рэзка пагоршыўся, але нягледзячы на гэта, яна таксама паехала ў Менск да прэзыдэнцкай адміністрацыі. Яна патрабуе вяртаньня выплачаных грошай за кватэру, якую ёй прадпрыемства “Фандок” так і не дало. Галіна Гусева зазначыла, што яна ўжо нікому ня верыць, у тым ліку А.Лукашэнку.

Ева Ўсьцімчук патрабуе аднаўленьня на працы, кватэры і дастойнага заробку, які абяцаў перад выбарамі А.Лукашэнка.

Яніна Аўсянік выхоўвае дзіця-інваліда і стаіць на чарзе на атрыманьне жытла ўжо 17 гадоў.

Чатыры стомленыя жыцьцём бабруйскія жанчыны наважыліся на адчайны крок — правесьці ў Менску насупраць адміністрацыі Лукашэнкі несанкцыянаваную акцыю пратэсту. Яны дасталі напісаны на белай тканіне лёзунг з надпісам, што патрабуюць сутрэчы з А.Лукашэнкам ужо тры гады. Гэты лёзунг пратрымаўся ў іх руках роўна дзьве хвіліны, пакуль не падышлі супрацоўнікі АМОНу.

Пратэстоўніцы замітусіліся, спрабавалі пакінуць Кастрыніцкую плошчу, але яшчэ адзін нарад АМОН перагарадзіў ім дарогу да мэтро. Як вынік, Любоў Санкевіч і Яніну Аўсянік затрымалі й даставілі ў Цэнтральны райаддзел міліцыі Менску. Разам зь імі былі затрыманыя назіральнік ад Беларускага Хэльсынскага камітэту Юры Грыгор’еў, рэжысэр Руслан Зголіч і карэспандэнт Радыё Свабода.

Як паведамляе Радыё Свабода, пасьля гадзіннага разьбіральніцтва міліцыянты ўсіх адпусьцілі без складаньня пратаколаў. А Руслана Зголіча і Любоў Санкевіч хуткая дапамога адвезла ў шпіталь. У абодвух лекары зафіксавалі падвышаны ціск. Галадоўніца Любоў Санкевіч знаходзілася ў стане, блізкім да гіпэртанічнага крызу, але афіцыйна абвесьціла міліцыі й лекарам, што будзе працягваць галадоўку і адмовіцца ад лекаў, пакуль зь ёй не сустрэнецца А.Лукашэнка.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: