Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
21 кастрычніка суд Кастрычніцкага раёна Мінска адмовіў былому дырэктару ААТ “Белорусский биржевой банк” Паўлу Дзіку ў зыску да рэдакцыі “БДГ” (УП “Марат”) і журналіста Сяргея Сацука.
Падставай для зыску аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі стаў артыкул “Следствие банкует”, які з’явіўся на старонках “БДГ” 14 жніўня 2002 г. Зыскоўца патрабаваў прызнаць выкладзеныя ў публікацыі звесткі несапраўднымі, абавязаць адказнікаў апублікаваць абвяржэнне і кампенсаваць яго маральныя страты, спагнаўшы 100 млн. рублёў з УП “Марат” і 20 млн. -— з аўтара артыкула С.Сацука. Аднак, вывучыўшы матэрыялы справы і заслухаўшы бакі, суддзя І.Басько прыняла рашэнне адмовіць П. Дзіку ў зыску.
Зыскоўца мае права абскардзіць судовае рашэнне ў касацыйным парадку напрацягу 10 дзён, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.