Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Грунвальд забаронены. Канчаткова 11:30, 23/10/2003, pahonia.promedia.by
Рашэнне суду Ленiнскага раёну Гродна аб забароне святкавання ўгодкаў Грунвальдскай бiтвы адпавядае заканадаўству Рэспублiкi Беларусь. Такое рашэнне вынесла 22 кастрычніка калегiя па грамадзянскiх справах суду Гродзенскай вобласцi, куды ў пошуках справядлiвасцi звярнулiся арганiзатары забароненага мерапрыемства.
Нагадаем, што забарону Гродзенскага гарвыканкаму на святкаванне ўгодкаў бiтвы пад Грунвальдам арганiзатары, сярод якiх Беларускi Народны Фронт, Таварыства лiтоўцаў “Тевiне” i Саюз палякаў на Беларусi, спрабавалi абскардзiць ў судзе Ленiнскага раёну Гродна. Гарвыканкам, адмаўляючы ў дазволе на правядзення мерапрыемства, спасылаўся на тое, што мост памiж Старым i Новым замкамi, а менавiта там планавалася правядзенне акцыi, знаходзiцца ў аварыйным стане i прадстаўляе небяспеку для удзельнiкаў мерапрыемства. Такiя довады цалкам пераканалi суддзю Пракопiка, i ён вынес рашэнне на карысць мясцовых уладаў.
Законнасць гэтага рашэння прызнала i калегiя па грамадзянскiх справах суду Гродзенскай вобласцi пад старшынствам суддзi Кiчка.
- Мы абураныя такiм рашэннем. Цяпер мы збiраемся падаць скаргу ў Вышэйшы суд, - заявiў ПАГОНЕ Аляксандр Мiхальчык, старшыня Гродзенскай арганiзацыi БНФ.
Аднак, негледзячы на гэта, рашэнне суду 22 кастрычніка ўступiла ў законную сiлу.