Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 2324 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рэдактар «Новой газеты Сморгони» адстояла свае правы
11:29, 23/10/2003, Новой газеты Сморгони

Суд пастанавіў прызнаць незаконным рашэньне раённага Савету дэпутатаў аб выдаленьні галоўнага рэдактара “Новой газета Сморгони” Аліны Суравец з залы паседжаньняў.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" паведаміла, што 21-га кастрычніка Смаргонскі раённы суд задаволіў скаргу галоўнага рэдактара "Новой газеты Сморгони" Аліны Суравец на рашэнне раённага Савета дэпутатаў выдаліць яе з залі паседжанняў сесіі. Суд пастанавіў прызнаць рашэнне незаконным і адмяніць яго.

Нагадаем: 25-га чэрвеня 2003 г. падчас сесіі Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў яго старшыня Мікалай Шыш заявіў, што ў А. Суравец няма пісьмовага запрашэння на паседжанне, і выклікаў нарад міліцыі, які вывеў журналістку з залі. Сесія была адкрытай: перад яе пачаткам дзяржаўная раённая газета "Светлы шлях" надрукавала аб`яву-запрашэнне ўсім кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый узяць у ёй удзел. (Аліна Суравец з`яўляецца кіраўніком Смаргонскай філіі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў").

12-га верасня журналістка падала скаргу ў Смаргонскі раённы суд. Разгляд справы пачаўся на мінулым тыдні і доўжыўся тры дні. Падчас слуханняў высветлілася, што ў пратаколе паседжання сесіі ад 25-га чэрвеня ўтрымлівалася пастанова і ў будучым не дапускаць на сесіі журналістаў "Новой газеты Сморгони". Прызнаўшы рашэнне раённага Савета дэпутатаў незаконным, суд пастанавіў адмяніць яго. Копія судовага рашэння будзе накіраваная ў абласны Савет дэпутатаў для прыняцця рашэння аб адмене пастановы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: