Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Чатырнаццатая крымінальная справа супраць менскіх мэдыкаў 11:13, 24/10/2003
Галоўнага лекара 2-га гарадзкога шпіталю Леаніда Трышына і ягонага намесьніка ў гаспадарчай частцы Аляксандра Платонава падазраюць у хабарніцтве. Гэта ўжо чатырнаццатая крымінальная справа супраць менскіх мэдыкаў, якія займаюць высокія пасады.
Калі ў судзе будзе даказана, што спадары Трышын і Платонаў атрымалі 2000 даляраў хабару ад камэрцыйных структураў за права арэнды, ім пагражае зьняволеньне на доўгі тэрмін з канфіскацыяй маёмасьці, паведамляе Радыё Свабода.