Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 2425 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пачаўся суд над банкірам Яўгенам Краўцовым
11:03, 24/10/2003, Валер Каліноўскі, Радыё Свабода

Суд Маскоўскага раёну Менску ўчора пачаў разгляд справы Яўгена Краўцова, былога буйнога беларускага банкіра, які 10 гадоў кіраваў спачатку менскім аддзяленьнем гарадзенскага “Комплексбанку”, а потым “Мінсккомплексбанкам”. Былому кіраўніку “Мінсккомплексбанку” Яўгену Краўцову пагражае тэрмін зьняволеньня ад 8 да 15 гадоў. Спадар Краўцоў быў арыштаваны КГБ Беларусі ў жніўні мінулага году паводле абвінавачаньня ў эканамічных злачынствах. Учора ў судзе было заслуханае канчатковае абваінавачаньне і пачаўся допыт падсуднага.

Сьледзтва лічыць вінаватым былога банкіра ў парушэньні артыкулаў Крымінальнага кодэксу, якія прадугледжваюць пакараньне за крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі і за злоўжываньне службовым становішчам. Максымальнае пакараньне паводле гэтых артыкулаў — 15 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

Сьледзтва інкрымінуе спадару Краўцову пяць эпізодаў з агульнай сумай стратаў на 3,6 мільёну даляраў. Першы эпізод, які быў разгледжаны учора, зьвязаны з 1994–96 гадамі. Ён датычыць невяртаньня ў Менск адным з расейскіх банкаў 1 мільёну 800 тысяч даляраў крэдыту “Комплексбанку”. Зьвязаны зь ім і эпізод пра пакупку “Комплексбанкам” калекцыі тапазаў у якасьці гарантыі вяртаньня гэтага крэдыту. Як даводзіць сьледзтва, калекцыя тапазаў, якую купіў “Комплексбанк” за паўмільёну даляраў, каштуе ня больш як 105 тысяч. Сьледзтва лічыць, што такім чынам адбывалася выкраданьне грошай банку арганізаванай групай.

Яўген Краўцоў даводзіць, што гэты крэдыт быў вернуты, а ўсе запазычанасьці, што фігуруюць у эпізодзе, пазьней аплачаныя расейскім “Анэксімбанкам”.

Адвакат падсуднага банкіра Алег Дубавец кажа, што Яўген Краўцоў добра сябе адчувае, што не прызнае сябе вінаватым і аспрэчвае ўсе эпізоды абвінавачаньня. Зь нейкімі палітычнымі ацэнкамі судовага перасьледу ні сам Краўцоў, ні ягоны адвакат не выступаюць.


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: