Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сярод арыштаваных супрацоўнікаў VELCOM ёсьць і замежнікі 11:15, 24/10/2003
Сярод арыштаваных супрацоўнікаў сумеснага беларуска-кіпрскага прадпрыемства "Мабільная лічбавая сувязь" (гандлёвыя маркі “Velcom” і “Privet”) ёсьць грамадзяне замежных краінаў. Зь неафіцыйных крыніцаў карэспандэнту Радые Свабода стала вядома, што гэта дзьве асобы арабскага паходжаньня, якія маюць сталы від на жыхарства ў Швайцарыі. Яны знаходзяцца ў аднолькавых умовах з астатнімі арыштаванымі.
Сьледчыя КГБ пакуль вызначаюць, хто ў межах крымінальнай справы будзе зьяўляцца абвінавачаным, а хто – сьведкам. Сярод тых, каго ўжо дапыталі, адзін з заснавальнікаў кампаніі Ід Самаві, а таксама намесьнік генэральнага дырэктара кампаніі Гасан Махавіш, які прадстаўляе інтарэсы замежных заснавальнікаў, і былы дырэктар Мікалай Юшкевіч.