Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Нацбанк лiчыць, што Аўтуховiч закон не парушыў 11:11, 24/10/2003, pahonia.promedia.by
Ваўкавыскi iндывiдуальны прадпрымальнiк Мiкалай Аўтуховiч не парушаў заканадаўства. Такую выснову зрабiлi эксперты Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, па кансультацыю да якiх звярнулася Мiнiстэрства па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь.
Пасля ўступлення ў сiлу прэзiдэнтскага Дэкрэта №4, якi з 1 мая дазваляе прадпрымальнiкам мець не больш за трох наёмных працоўных, уладальнiк “Радыётаксi 22222” Мiкалай Аўтуховiч аформiў кiроўцаў сваiх таксовак у партнерскую фiрму “Нiка-Транс”. Яны працягвалi супрацоўнiчаць з iм па дамове. Падаткавая служба палiчыла, што такiм чынам прадпрымальнiк ухiляецца ад выплаты падаткаў дзяржаве i налiчыла прадпрымальнiку 273 мiльёны штрафу. Затым, у кошт выплаты санкцыяў, былi арыштаваныя 13 аўтамабiляў Мiкалая Аўтуховiча. Прадпрымальнiк палiчыў дзеяннi падаткавай службы незаконнымi i абвесцiў безтэрмiновую галадоўку, да якой далучылiся 26 ягоных супрацоўнiкаў.
Для вырашэння спрэчкi, па iнiцыятыве Мiкалая Аўтуховiча, Мiнiстэрства па падатках i зборах РБ зрабiла ў Нацыянальны банк РБ запыт аб разлiках памiж суб’ектамi прадпрымальнiцкай дзейнасцi. Учора намеснiк старшынi праўлення Нацыянальнага банка Сянько падпiсаў афiцыйны адказ, у якiм гаворыцца, што “парушэння заканадаўства ў частцы правядзення разлiкаў у дадзенай сiтуацыi не бачыцца”.
- Гэта дакумант, якi даказвае, што я невiнаваты i што мае машыны арыштаваны безпадстаўна, - паведамiў ПАГОНI Мiкалай Аўтуховiч.