Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
2728 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Бабруйчанка Любоў Санкевіч галадае ўжо 27 дзён
15:15, 27/10/2003, Радыё Свабода

Любоў Санкевіч адмаўляецца спыніць галадоўку пратэсту. Яна дамагаецца ад уладаў перагляду яе справы, аднаўленьня на адным з бабруйскіх прадпрыемстваў і расследваньня злоўжываньняў на ім.

Сёньня – 27-ы дзень галадоўкі. Нягледзячы на вельмі дрэннае самадчуваньне, сёньня жанчына вымушаная была выйсьці на працу (яна працуе касірам у гарадзкой лазьні), бо баіцца звальненьня. Адміністрацыя адмаўляецца прадаставіць ёй адпачынак, і заўтра Любоў мае намер падаць скаргу ў бабруйскую інспэкцыю працы.

Любоў Санкевіч гаворыць, што ёй млосна, яна пакутуе ад галаўнога болю і болю ў суставах. Дрэнна працуюць ныркі. Жанчына сьцвярджае, што такую працяглую галадоўку ёй удаецца вытрымаць дзякуючы навуковаму падыходу. Аднак ужо зараз, прызнаецца Любоў, стан здароўя такі, што ёй хочацца толькі спаць ды плакаць.

Любоў Санкевіч гаворыць, што не разумее, чаму Аляксандар Лукашэнка не адгукаецца на яе заклікі аб дапамозе і ня ўмешваецца ў сытуацыю. Жанчына працягвае галадоўку.


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: