Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
2728 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Суд па справе аб ліквідацыі «Вясны» завершыцца 28 кастрычніка
11:16, 27/10/2003, ПЦ «Вясна»

24 кастрычніка ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь працягваўся разгляд грамадзянскай справы па зыску Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

У гэты дзнь былі заслуханыя сьведкі з Гомельскай, Брэсцкай і Віцебскай абласьцей, якія засьведчылі сапраўднасьць уласных подпісаў ва ўстаноўчых дакументах, якія падаваліся ў Міністэрства юстыцыі ў 1999 годзе падчас рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня. Подпісы гэтых людзей Міністэрства юстыцыі паставіла пад сумнеў, пра што ўказала ў сваім зыску і што лічыць падставай для ліквідацыі праваабарончага цэнтру. Такім чынам, падчас судовых слуханьняў 23 і 24 кастрычніка выкліканыя ў судовым парадку сьведкі, у сапраўднасьці подпісаў якіх сумнявалася Міністэрства юстыцыі, пад пагрозай крымінальнай адказнасьці за дачу ілжывых паказаньняў пацьвердзілі, што ў дакумнтах стаяць менавіта іх уласныя подпісы.

Прадстаўнік Міністэрства юстыцыі Неаніла Фішкіна заявіла хадайніцтва пра далучэньне да матэрыялаў справы ксеракопіяў газетных здымкаў з акцыі каля Мінюсту, якую ў канцы верасьня праводзілі прадстаўнікі зачыненых арганізацыяў і арганізацыяў, якім пагражае ліквідацыя (сярод якіх і прадстаўнікі Праваабарончага цэнтру “Вясна”). Нагадаем, што раней спадарыня Фішкіна прасіла далучыць да матэрыялаў справы акт аб парушэньні заканадаўства аб правядзеньні пікетаваньня, складзены ў той дзень вахцёрам (!!!) Мінюсту. Гэта выклікала зьдзіўленьне, паколькі такі акт ня мае ніякай юрыдычнай сілы, і чыноўніку міністэрства гэта павінна быць добра вядома, як павінна быць вядома, што ксеракопіі газет таксама ў дадзеным выпадку ня маюць адносінаў да справы, што разглядаецца ў судзе. Судзьдзя Валянціна Кулік вырашыла не задавальняць хадайніцтва прадстаўніка Мінюсту. Не задаволіла судзьдзя і хадайніцтва адказчыкаў аб далучэньні да матэрыялаў справы лістоў у падтрымку Праваабарончага цэнтру “Вясна”, якія былі дасланы грамадзянамі нашай краіны, а таксама ўплывовымі міжнароднымі арганізацыямі. Праваабаронцы прасілі далучыць гэтыя лісты ў якасьці матэрыялаў, якія характарызуюць арганізацыю і яе дзейнасьць.

У выніку судзьдзя В. Кулік вырашыла перанесьці далейшы разгляд справы на аўторак, 28 кастрычніка на 10 гадзінаў. У гэты дзень адбудуцца судовыя спрэчкі, выступяць прадстаўнікі істца, адказчыкі, пракурор і чакаецца, што судзьдзя абвесьціць сваё рашэньне па справе.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: