Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Да галадоўкi ваўкавыскiх таксiстаў далучылiся яшчэ 7 чалавек 11:16, 28/10/2003, pahonia.promedia.by
Яшчэ 7 чалавек далучылiся да галадоўкi супрацоўнiкаў ваўкавыскага “Радыётаксi 22222”. Зараз у акцыi пратэсту ўдзельнiчае 31 чалавек. Яны галадаюць у знак салiдарнасцi са сваiм працадаўцай Мiкалаем Аўтуховiчам, у якога падаткавыя службы арыштавалi 13 аўтамабiляў-таксовак у заклад штрафных санкцыяў за парушэнне касавых аперацыяў.
Сам прадпрымальнiк Мiкалай Аўтуховiч, якi не прымае ежу 17-ты дзень, сёння вярнуўся са шпiталя. “Хуткая” даставiла яго ў ваўкавыскае тэрытарыяльнае аб’яднанне ў суботу з падазрэннем на запаленне лёгкiх.
- Я двое сутак праляжаў у шпiталi з тэмпературай, а да мяне нiхто нават не падыйшоў, - распавёў ПАГОНI Мiкалай Аўтуховiч. – Толькi сёння зранку мяне агледзеў доктар Мiкалай Мацвейчык, якi засведчыў, што нiякай пнеўманii ў мяне няма. Тады я сам набыў антыбiётыкаў i вярнуўся ў офiс.