Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 3031    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



29 кастрычніка 1937 году ў Менску былі расстраляныя 22 літаратары
11:28, 30/10/2003, Радыё Свабода

Гісторыя сусьветнае літаратуры ня ведае падобных карных акцыяў, зь якіх пачалося масавае вынішчэньне нацыянальнае інтэлігенцыі.

У ноч на 29 кастрычніка 1937 году паводле абвінавачаньня ў нацыянал-дэмакратычнай контаррэвалюцыйнай дзейнасьці былі расстраляныя: крытыкі і публіцысты Макар Шалай, Якаў Бранштэйн, Віктар Вайноў, Хацкель Дунец, Язэп Каранеўскі, Саламон Левін, Пятро Хатулёў, Павал Шастакоў і Аляксей Кучынскі; паэты Міхась Чарот, Анатоль Вольны, Зяма Півавараў, Алесь Дудар, Майсей Кульбак, Юрка Лявонны, Валеры Маракоў, Ізі Харык і Арон Юдэльсон; празаікі Васіль Сташэўскі, Васіль Каваль, Платон Галавач і Міхась Зарэцкі. У наступную ноч крывавы сьпіс дапоўнілі журналіст Прохар Іспраўнік, празаік Янка Нёманскі, паэты Юлі Таўбін і Тодар Кляшторны.

Усяго ў 1937–38 гадах за турэмнымі кратамі апынулася, паводле падлікаў гісторыка Васілеўскай, больш за сотню беларускіх літаратараў. Складальнік біяграфічнага даведніку рэпрэсаванае беларускае інтэлігенцыі Леанід Маракоў называе лічбу ўдвая большую. Многія з арыштаваных былі расстраляныя адразу, а шмат хто загінуў у лягерах. У ліку апошніх быў празаік Адам Бабарэка.

Праведзеныя карнымі органамі масавыя рэпрэсіі беларускае інтэлігенцыі ў 1937–38 гадах былі афіцыйна падсумаваныя дакумэнтам, які называўся “Вынікі разгрому антысавецкага падпольля ў БССР”. Паводле яго, у азначаны час было арыштавана 2570 прадстаўнікоў усіх прафэсійных катэгорыяў беларускае інтэлігенцыі ўлучна з кіраўнікамі розных ведамстваў. Сярод іх 23 чалавекі працавалі ў цэнтральным савецкім і партыйным кіраўніцтве, 56 — у наркамаце, 179 былі высокапастаўленыя апаратчыкі, 20 — акадэмікі й навуковыя супрацоўнікі Акадэміі навук. Адзіная віна гэтых людзей — “сны аб Беларусі”, як роспачна-трапна сказаў у сваім знакамітым вершы Янка Купала.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: