Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Таксiсты спынiлi галадоўку 10:50, 30/10/2003, pahonia.promedia.by, фота: Алесь Сiлiч
29 кастрычнiка ў 18 гадзiнаў 30 супрацоўнiкаў “Радыётаксi 22222” спынiлi галадоўку. Гэта было ўмовай старшынi Ваўкавыскага райвыканкаму Мiхаiла Савельева, якi паабяцаў сёння вярнуць прадпрымальнiку Аўтуховiчу 13 ягоных аўтамабiляў.
Сення ў 10 ранiцы Мiкалай Аўтуховiч мусiць прыехаць на пост ДАI, дзе яму перададуць 11 мэрсэдэсаў-таксовак, мiкрааўтобус i эвакуатар.
- Мы яшчэ ўчора ўночы прапаноўвалi Аўтуховiчу забраць машыны, аднак ён адмовiўся, - пракаментаваў падзею начальнiк iнспекцыi па падатках i сборах Гродзенскай вобласцi Вiталь Кiрыёнак. – Арышт на iх застанецца, але ён зможа выкарыстоўваць аўтамабiлi ў межах заканадаўства. Напрыклад, ездзiць за грыбамi.
Аўтуховiч перакананы, што ў хуткiм часе “Радыётаксi 22222” адновiць сваю працу. У сувязi з праверкай дзейнасцi прадпрымальнiка абласной падаткавай iнспекцыяй, Мiнiстэрства транспарту 20 кастрычнiка тэрмiнам на месяц прыпынiла лiцэнзiю Мiкалая Аўтуховiча на пасажырскiя перавозкi. Аднак ужо з 20 лiстапада таксоўкi прадпрымальнiка змогуць абслугоўваць пасажыраў.