Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
1–2 лістапада ў Менску пройдзе шэраг акцыяў, прымеркаваных да Дзядоў 16:22, 31/10/2003
2 лістапада ў нядзелю пятнаццаты раз адбудзецца жалобнае шэсьце і мітынг у Курапатах — месцы, дзе карнікі НКВД расстралялі сотні тысяч бязьвінных людзей. Актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ атрымалі дазвол гарадзкіх і абласных уладаў на правядзеньне шэсьця і мітынгу.
“Гэта будзе якраз 15 гадоў з правядзеньня тых драматычных Дзядоў 1988 году. 30 кастрычніка і пачалася гісторыя Беларускага Народнага Фронту. Мы запрашаем усіх людзей на шэсьце, збор 2 лістапада аб 11 гадзіне ля станцыі мэтро “Парк Чалюскінцаў”. У 11.30 пачынаецца шэсьце па праспэкце Скарыны, потым па вуліцах Каліноўскага, Сядых, Карбышава, Гамарніка, Мірашнічэнкі да кальцавой дарогі і ў Курапаты, дзе а 15 гадзіне пачнецца кароткі мэмарыяльны мітынг”, - паведаміў Радыё Свабода прэсавы сакратар КХП-БНФ Валер Буйвал.
Як паведаміў Валер Буйвал, на мітынгу будуць выступаць ахвяры палітычных рэпрэсіяў, сьвятары, прадстаўнікі палітычных партыяў. Разам з актывістамі КХП БНФ адзначаць Дзяды будуць і сябры Партыі БНФ.
А заўтра, 1 лістапада, актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ гэтаксама з дазволу менскіх уладаў ладзяць жалобнае шэсьце і мітынг у Лошыцкім Яры. Збор удзельнікаў 1 лістапада а 12 гадзіне ля Палацу культуры камвольнага камбінату, а з 12 гадзіны да 12.30 адбудзецца шэсьце да крыжа, усталяванага на месцы расстрэлаў. Каля гэтага памятнага крыжа з 13 да 14 гадзіны адбудзецца мітынг.
1 і 2 лістапада Беларуская партыя свабоды гэтаксама ладзіць шэраг акцыяў з нагоды Дня памяці продкаў. 1 лістапада ў 18.30 на Кастрычніцкай плошчы адбудзецца Ланцуг памяці за ўсіх загінулых за Беларусь. 2 лістапада ў 10.30 у Курапатах пройдзе сход беларускіх патрыётаў.