Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31   




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Тэатр «Вольная сцэна» зачыняецца
11:16, 31/10/2003

30 кастрычніка ўвечары ў менскім Доме літаратара прайшоў апошні спэктакль “Вольнае сцэны”. Адзіны беларускамоўны незалежны тэатр завяршыў сваю сцэнічную дзейнасьць скандальна вядомым спэктаклям па п’есе А. Дударава “Прынц Мамабук”.

Асноўная прычына закрыцьця тэатру, кажа стваральнік і кіраўнік “Вольнае сцэны” Валеры Мазынскі, — гэта агульная сытуацыя ў краіне. Незалежны беларускі тэатр фактычна задушаны непамернымі дзяржаўнымі паборамі.

“Арэндная плата вялікая. А цяпер Міністэрства культуры хамут яшчэ адзін павесіла — купляць трэба пасьведчаньне на кожны спэктакль. Гэта ў фінансавым пляне яшчэ страшней, чым тая ліцэнзія, якую трэба было купляць раней”, - паведаміў Радыё Свабода Мазынскі.

За права паказу кожнага спэктаклю незалежнаму тэатру трэба заплаціць болей за 300 тысяч рублёў. Прыкладна столькі ж — за арэнду памяшканьня. А яшчэ падаткі. Каб зарабіць такую суму, квіткі мусяць каштаваць як мінімум 20 тысяч рублёў. Такіх грошай ня можа плаціць беларускі глядач. Валеры Мазынскі прыняў пакутлівае рашэньне — дакладней, яго вымусілі прыняць такое рашэньне. На пытаньне, што далей, Валеры Мазынскі са скрухаю сказаў:

“Гэта вельмі цяжка. Цяжка нават думаць пра гэта, ня тое што гаварыць… У мяне цяпер жаданьне проста разьвітацца з тэатрам. Я ўсур’ёз пра гэта думаю — проста разьвітацца назаўсёды і заняцца чым-небудзь іншым. Хаця сілы яшчэ на тэатр ёсьць, але…”

“Вольная сцэна” нараджалася тройчы. Першы раз на пачатку 1990-х на Малой сцэне тэатру імя Янкі Купалы спэктаклем “Ку-ку” паводле п’есы Міколы Арахоўскага. Тэатр у тэатры задумваўся як творчая лябараторыя для працы з маладымі беларускімі драматургамі. І калі празь некалькі гадоў новы тэатр займеў уласнае памяшканьне, то гэта было яго другое нараджэньне. Многія з падтрыманых “Вольнаю сцэнаю” пачаткоўцаў зрабіліся сталымі яе аўтарамі. Неўзабаве “Вольная сцэна” стала адной з самых папулярных у менскіх тэатралаў ды з посьпехам пачала выступаць на міжнародных фэстах.

Многія спэктаклі тэатру мелі востра сатырычны ці адкрыта злабадзённы зьмест, што не спадабалася ўладам, і стваральнік і нязьменны кіраўнік “Вольнае сцэны” Валеры Мазынскі быў звольнены з працы. Тады ён стварыў незалежны тэатр з ранейшаю назваю. Гэта было тры гады таму. Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: