Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31   




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Заява Прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША Рычарда Баўчара
16:57, 31/10/2003

Урад Злучаных Штатаў глыбока занепакоены працэсам падаўлення грамадзянскай супольнасці на Беларусі і, у прыватнасці, нападам беларускага ўраду на незалежныя сродкі масавай інфармацыі і грамадскія арганізацыі.

28 кастрычніка Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў праваабарончы цэнтр “Вясна” - адну з найбольш паважаных і актыўных грамадскіх арганізацый Беларусі, якая аказвала прававую дапамогу, праводзіла назіранне за выбарамі і паведамляла аб праблемах з правамі чалавека. Судовы працэс ясна паказаў, што рашэнне аб закрыцці цэнтра “Вясна” было прынята яшчэ да пачатку гэтага працэса. Адказваючы на пытанне суддзі, пракурор не змог дакладна назваць закон, які парушыла “Вясна”. Тым не менш, суд ліквідаваў цэнтр “Вясна” на падставе таго, што Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджанне гэтаму аб’яднанню за парушэнне пад час назірання за прэзідэнцкімі выбарамі 2001 года.

Дзеянні супраць цэнтра “Вясна” з’яўляюцца апошнімі з цэлага шэрагу прыкладаў закрыцця грамадскіх арганізацый і сродкаў масавай інфармацыі. Яны ставяць пад сумненне шчырасць беларускіх уладаў у жаданні развіваць дэмакратычнае грамадства і палепшыць адносіны з трансатлантычнай супольнасцю. Мы заклікаем Беларусь спыніць напады на грамадскія арганізацыі і сродкі масавай інфармацыі і дазволіць узнавіць дзейнасць арганізацый, закрытых на падставе надуманых прычынаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: