Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31   




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вацлаў Гавэл асудзіў ліквідацыю праваабарончага цэнтру «Вясна»
11:02, 31/10/2003

Былы чэскі прэзыдэнт Вацлаў Гавэл асудзіў ліквідацыю беларускіх недзяржаўных арганізацыяў і незалежных сродкаў масавай інфармацыі. У ягонай заяве, якую Радыё Свабода атрымала першай, гаворыцца наступнае:

“Вацлаў Гавэл з расчараваньнем атрымаў інфармацыю пра ліквідацыю адной з найбольш вядомых беларускіх недзяржаўных арганізацыяў – праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Прынятае ва аўторак рашэньне беларускага Вышэйшага суду, згодна зь якім “Вясна” была зьліквідаваная за парушэньні заканадаўства цягам прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году, Вацлаў Гавэл лічыць палітычна матываваным і несправядлівым.

Былы чэскі прэзыдэнт лічыць праваабарончы цэнтар “Вясна” адной з найбольш вядомых і уплывовых недзяржаўных арганізацыяў у Беларусі, і вельмі шануе тую працу, якую з 1996 году рабіла “Вясна” ў галіне абароны правоў чалавека і дапамагала тым, хто перасьледваўся па палітычных матывах.

Вацлаў Гавэл зьнепакоены тым, што цягам апошніх месяцаў былі зьліквідаваныя і іншыя недзяржаўныя арганізацыі ды незалежныя сродкі масавай інфармацыі. Таму былы прэзыдэнт Чэхіі перакананы, што дэмакратычныя краіны, у тым ліку, і Чэская Рэспубліка, меліся бы яшчэ больш актыўна падтрымліваць незалежныя ініцыятывы і дэмакратычных актывістаў Беларусі.

У сьнежні 2000 году Вацлаў Гавэл сустракаўся з заснавальнікам цэнтру “Вясна” Алесем Бяляцкім, у верасьні 2001 году – зь беларускім пісьменьнікам Васілём Быкавым.

На пачатку 2003 году Вацлаў Гавэл выказаў у сваім лісьце падтрымку тром асуджаным беларускім журналістам”.


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: