Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дзяды-2003 11:37, 03/11/2003, Прэсавая група Партыi БНФ
2 лістапада, восеньскi дзень памяцi продкаў Дзяды ўжо 15 гадоў лучыцца з ушанаваньнем памяцi ахвяраў палiтычных рэпрэсiяў i змагароў за свабоду Беларусi. 30 кастрычнiка 1988 году адбылося шэсьце на Курапаты, зарганiзаванае маладзёвымi згуртаваньнямi "Тутэйшыя" й "Талака". Заяўка, якую падпiсаў лiдэр "Тутэйшых" Алесь Бяляцкi, не была задаволеная камунiстычнымi ўладамi. Яны спрабавалi спынiць шэсьце сiлай i сьлезацечным газам, але гiстарычная падзея адбылася. На мiтынгу-рэквiеме памяцi ахвяраў таталiтарызму на прыкурапацкiм полi выступiлi Ўладзiмер Арлоў i Зянон Пазьняк.
30 лістапада 2003 году актывісты Менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ пад кіраўніцтвам яе старшыні Ўладзімера Кішкурны правялі шэраг акцыяў ушанаваньня месцаў масавых пахаваньняў бязьвінна расстраляных. Гэтыя акцыі былі зладжаныя з нагоды Дзядоў, а таксама мiжнароднага Дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.
2 лiстапада адбылося традыцыйнае шэсьце ў Курапаты, у якiм узяло ўдзел каля тысячы чалавек. Яны несьлi крыжы, кветкi й сьвечкi на працягу чатырох гадзiнаў, прайшоўшы ад заводу "Прамень" да сусьветна вядомага ўрочышча.