Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мінтранс аднавіў ліцэнзію ваўкавыскай службе «Радыё таксі» 11:15, 03/11/2003
Міністэрства транспарту Беларусі аднавіла фірме “НІКА-Транс“ ліцэнзію на транспартныя перавозкі. Прыватная служба “Радыё Таксі” аднаўляе працу 3 лістапада, паведаміла Радыё Свабода. Нагадаем, што 30 кастрычніка прыватны прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч атрымаў назад 13 аўтамабіляў, якія раней былі арыштаваныя падатковай інспэкцыяй. Каб улады пайшлі на саступкі, спадар Аўтуховіч і яшчэ 30 супрацоўнікаў “Радыё Таксі” галадалі болей за 20 дзён.