Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Затрымалі начальніка Цэнтральнага водаканалу 11:13, 03/11/2003
Супрацоўнікі менскай пракуратуры затрымалі начальніка Цэнтральнага водаканалу. Яго падазраюць у атрыманьні 1500 даляраў хабару.
Калі ў сьледчых будуць пераканаўчыя доказы злачынства, то з панядзелка затрыманы будзе лічыцца арыштаваным на час сьледзтва. Улічваючы загружанасьць сьледчых, чыноўнік можа правесьці за кратамі сьледчага ізалятару некалькі месяцаў, паведамляе Радыё Свабода.