Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
5-8 лiстапада ў Менск прыбывае сябра камiтэта па юрыдычных пытаннях Парламенцкай асамблеi Савета Еўропы, член адмысловай камiсii па расследаваннi знiкненняў палiтычных апанентаў улады Хрыстас Пургурыдэс. Намеснiк кiраўнiка Офiса АБСЕ ў Менску Ваграм Абаджан паведамiў 3 лiстапада, што вiзiт Хрыстаса Пургурыдэса пройдзе пад эгiдай i на запрашэнне “нацыянальнага сходу”. У “палаце прадстаўнiкоў” афiцыйнае iнфармацыi пра прыезд прадстаўнiка ПАРЭ не валодаюць.
Хрыстас Пургурыдэс плануе сустрэцца з жонкамi знiклых апазiцыйных палiтыкаў ды тэлежурналiста: Зiнаiдай Ганчар, Iрынай Красоўскай, Святланай Завадзскай; наведае Беларускую асацыяцыю журналiстаў ды сустрэнецца з некаторымi прадстаўнiкамi дыпламатычных мiсiяў, акрэдытаваных у Мiнску.
Варта нагадаць, што ў гэтыя дні ў Парыжы засядае камiсiя па справах беларускiх знiклых, створаная ў рамках юрыдычнага камiтэта ПАРЭ. Прадстаўнiк ПАРЭ мяркуе найперш сустрэцца з удзельнiкамi так званай "групы Iгнатовiча": Валерыем Iгнатовiчам, Максiмам Малiкам, Аляксеем Гузам, Сяргеем Саушкiным, - усе чацвёра асуджаныя Менскiм абласным судом у сакавiку 2002 года за шэраг цяжкiх злачынстваў, у тым лiку i па абвiнавачаннi ў выкраданнi тэлеаператара ГРТ Дзмiтрыя Завадзскага. Валерый Iгнатовiч i Максiм Малiк асуджаныя да пажыццёвага зняволення, Аляксей Гуз - да 25 гадоў зняволення, а Сяргей Саушкiн - на 12 гадоў пазбаўлення волi з адбываннем пакарання ў калонii строгага рэжыму.
Цi ўдасца Хрыстасу Пургурыдэсу выканаць план-мiнiмум - невядома, бо нават сам факт прыезду сябра камiсii па расследаваннi знiкнення да апошняга быў пад пытаннем. Афiцыйны Менск найперш патрабуе аднавiць статус "спецыяльна запрошанага" для Беларусi ў ПАРЭ, замарожаны напачатку 1997 года, i толькi пасля згаджаецца весцi гаворку пра знiклых.