Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЦВК ня хоча зьмяняць выбарчае заканадаўства 12:40, 04/11/2003
Цэнтральная выбарчая камісія лічыць вельмі непажаданым унясеньне зьменаў у выбарчае заканадаўства падчас перадвыбарчай кампаніі. Пра гэта заявіў 3 лістапада ў інтэрвію агенцтву “Інтэрфакс” сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Такім чынам спадар Лазавік пракамэнтаваў заяву старшыні рабочай групы па Беларусі Парляманцкай асамблеі АБСЭ Ўты Цапф, якая знаходзілася ў Беларусі зь візытам на мінулым тыдні.
Спадарыня Цапф, спаслаўшыся на кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Ўрала Латыпава, паведаміла, што прапановы па зьмене выбарчага заканадаўства Беларусі ляжаць на стале ў Аляксандра Лукашэнкі, які чакае ацэнкі і прапановаў ад Савету Бясьпекі.
Сакратар ЦВК паведаміў, што сама камісія не давала ніякіх прапановаў да зьмены дзейнага выбарчага заканадаўства, паведаміла Радыё Свабода.