Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хайкен дасць справаздачу Пастаяннаму савету АБСЕ 11:18, 05/11/2003, pahonia.promedia.by
Кiраўнiк Офiса АБСЕ ў Менску Эбергард Хайкен збiраецца выляцець у Вену, дзе даcць справаздачу Пастаяннаму савету АБСЕ пра дзейнасць адноўленай мiсii i распавядзе пра ўнутрыпалiтычную сiтуацыю ў Беларусi. Пра гэта паведамiў намеснiк кiраўнiка Офiса АБСЕ Ваграм Абаджан.
Афiцыйнае паседжанне Пастаяннага савета запланаванае на 13 лiстапада. Але, па традыцыi, падобныя мерапрыемствы праводзяцца ў два захады: за пару дзён да афiцыйнага паседжання мае прайсцi неафiцыйная сустрэча. Змест даклада доктара Хайкена трымаецца ў сакрэце. Аднак на фоне вiзiту ў Менск 30 кастрычнiка - 1 лiстапада кiраўнiка Рабочай групы ПА АБСЕ Уты Цапф i зробленых ёю высноваў, наўрад цi Пастаянны савет пачуе з вуснаў Эбергарда Хайкена станоўчыя словы на адрас беларускiх уладаў. Найперш з-за рэпрэсiяў уладаў супраць недзяржаўных арганiзацыяў, наконт чаго кiраўнiк Офiса АБСЕ ў Менску неаднаразова рэзка крытыкаваў уладу.
Вiдавочна, не пазбегнуць на Пастаянным савеце i гаворкi пра магчымы працяг дзейнасцi Офiса АБСЕ ў Мiнску, чый абноўлены мандат заканчваецца 31 снежня. Ута Цапф, да прыкладу, лiчыць, што мiсiя не дала падставаў для ейнай лiквiдацыi.