Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 56 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Радыё Таксі 22222» пачало працаваць
12:49, 05/11/2003, pahonia.promedia.by

Сёння пасля амаль месячнага перапынку пачало працаваць ваўкавыскае “Радыё Таксі 22222”. Учора Міністэрства транспарту Рэспублікі Беларусь аднавіла Мікалаю Аўтуховічу ліцэнзію на пасажырскія перавозкі. На вуліцы горада выйшлі 11 "мэрсэдэсаў".

Першы кліент патэлефанаваў на пункт сувязі ў 11.09. З плошчы Леніна на вуліцу Ракасоўскага яго павёз кіроўца Аляксандр Трухан. У падарунак першы пасажыр адноўленага радыётаксі атрымаў бутэльку шампанскага.

Рашэнне аб аднаўленні ліцэнзіі на пасажырскія перавозкі падпісаў учора ўвечары першы намеснік міністра транспарту Мікалай Верхавец.

- Загад прыняты на падставе рашэння камісіі па ліцэнзаванню транспартнай дзейнасці, а таксама пратэста пракуратуры РБ, - паведаміў нашаму карэспандэнту намеснік начальніка ўпраўлення транспартнай палітыкі Мінтранса Васіль Яўсей.

Ліцэнзія прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча на пасажырскія перавозкі па хадайніцтву Міністэрства па падатках і зборах была прыпынена 20 кастрычніка тэрмінам на месяц. Аднак пракуратура Рэспублікі Беларусь палічыла, што прыпыненне ліцэнзіі было памылкай Міністэрства транспарту. У пратэсце, накіраваным у Мінтранс, гаворыцца, што знойдзеныя ў Аўтуховіча парушэнні падаткавага заканадаўства не супярэчаць правілам транспартнай дзейнасці.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: