Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ваўкавыскае “Радыё Таксі” дагэтуль не працуе 11:30, 05/11/2003
Ваўкавыскія кіроўцы прыватнай фірмы “Радыё Таксі” чакалі, што ўчора ім дазволяць працаваць. Арыштаваныя таксоўкі ім вярнулі, але яны не маглі абслугоўваць пасажыраў, паколькі ліцэнзія прыпынена да 20 лістапада. У Міністэрстве транспарту дазволу на працу не далі.
4 лістапада ў намесьніка міністра транспарту Мікалая Верхаўца адбылася нарада. Прадпрымальнік з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч, уладальнік радыётаксовак, спадзяваўся, што на нарадзе вырашаць пытаньне зь ягонай ліцэнзіяй на пасажырскія таксаперавозкі.
Загад аб прыпыненьні ліцэнзіі падпісаў міністар Міхаіл Баравы, які пакуль адсутнічае. Рэспубліканская пракуратура накіравала ў Міністэрства транспарту пратэст, бо дзеяньні адносна ваўкавыскага прадпрымальніка прызнаны незаконнымі. Аднак вяртаньня сваёй ліцэнзіі Мікалай Аўтуховіч не дачакаўся. Між тым таксоўкі былі падрыхтаваныя да выезду, чакалі працы і людзі. Дзень скончыўся для працаўнікоў “Радыё Таксі” з Ваўкавыску безвынікова. Загад міністра транспарту не скасаваны, ліцэнзія для прадпрымальніка Аўтуховіча па-ранейшаму прыпыненая да 20 лістапада.
Такім чынам, праект загаду адносна вяртаньня ліцэнзіі прадпрымальніку Аўтуховічу дагэтуль не падпісаны. Выяжджаць з парку таксоўкі ня могуць, 60 чалавек па-ранейшаму застаюцца бяз працы, паведамляе Радыё Свабода.