Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 67 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Менгарсуд лiквiдуе незалежных юрыстаў
10:59, 06/11/2003, pahonia.promedia.by, фота ByMedia.net

5 лістапада Менскi гарадскi суд адмовiў Незалежнаму таварыству прававых даследаванняў у задавальненнi iска па адмене двух папярэджанняў. Старшыня таварыства Алена Танкачова заявiла, што "дэ-юрэ - гэта яшчэ не лiквiдацыя арганiзацыi, але дэ-факта - лiквiдацыя". Цягам апошнiх 5 гадоў таварыства абараняла ў судах каля 40 недзяржаўных арганiзацыяў.

Незалежнае таварыства прававых даследаванняў атрымала ад упраўлення юстыцыi Менгарвыканкама два пiсьмовыя папярэджаннi. Першае, вынесенае за тое, што нiбыта кiраўнiк НТПД Алена Танкачова i сябра ўправы Смалянка перашкаджалi чыноўнiкам упраўлення юстыцыi правяраць дзейнасць грамадскай арганiзацыi “Некст стоп нью лайф”. Перашкодаю чыноўнiкi лiчаць тэлефонную гаворку Алены Танкачовай з прадстаўніком Мінюсту Аляксандрам Харытонам у час, калi чыноўнiк упраўлення юстыцыi спрабаваў атрымаць у прадстаўнiка арганiзацыi “Некст стоп нью лайф” увесь комплекс дакументаў на праверку арганiзацыi.

Другое папярэджанне НТПД атрымала за матэрыял сябра ўправы таварыства Смалянкi пад назвай “Парадак правядзеньня праверак рэгiструючымi органамi”, надрукаваны ў бюлетэнi незарэгiстраванай у Мiнюсце Асамблеi дэмакратычных няўрадавых арганiзацыяў. У артыкуле аналiзаваўся парадак правядзення праверак грамадзкiх арганiзацыяў. Упраўленне юстыцыi Менгарвыканкама ўбачыла ў артыкуле парушэнне Кодэкса аб адмiнiстратыўных правапарушэньнях.

Нязгоднае з папярэджаннямi, якiя даюць права Мiнюсту iнiцыяваць судовую лiквiдацыю арганiзацыi, кiраўнiцтва НТПД абскардзiла папярэджаннi ў Менскiм гарсудзе. Аднак 5 лiстапада суд, грунтуючыся на паказаннях выключна прадстаўнiкоў дзяржаўных органаў (прадстаўнiкоў Мiнюста Харытона, Бондар i супрацоўнiка ўпраўлення юстыцыi Менгарвыканкама Шчарбовiч), не задаволiў патрабаваннi аб адмене папярэджанняў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: