Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Навiнкi» спыняюць свае iснаванне 11:11, 06/11/2003
Сатырычная газета “Навiнкі” спыняе сваё iснаванне. Галоўны рэдактар штотыднёвiка Паўлюк Канавальчык не знайшоў у Беларусi нiводнай друкарнi, якая пагадзiлася б выдаваць газету.
“Навiнкi” ў маi бягучага году атрымала два папярэджаннi ад Мiнiстэрства інфармацыi, i яе выхад быў прыпынены на тры месяцы. Па заканчэннi гэтага тэрмiну аднавiць сваю дзейнасць газета не здолела. Спачатку супрацоўнiчаць з выданнем адмовiлiся ўсе менскiя друкарнi. Пасля гэтага Канавальчык распачаў пошукi магчымасцi друкаваць газету ў правiнцыi.
-- Куды толькi я не звяртаўся... Я цэлы тур па правiнцыйных друкарнях правёў. Маладэчна, Баранавiчы, Рэчыца, Орша... Паўсюдна адзiн адказ: “Мы вельмi занятыя i працаваць з вамi не зможам”, - паведаміў Канавальчык pahonia.promedia.by.
Галоўны рэдактар лiчыць, што такiя дзеяннi кiраўнiцтва друкарняў выклiканы цiскам на iх з боку ўлады. Минск, Белоруссия