Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 67 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кіраўнікоў “Белай Русі” падазраюць у незаконным выкарыстаньні больш як 2 мільёнаў даляраў
11:19, 06/11/2003

Працяглы скандал вакол прадпрыемства “Белая Русь” атрымаў новы штуршок. Прадпрыемства “Белая Русь” належыць Кіраўніцтву справаў прэзыдэнта Беларусі, але Галіна Жураўкова, якая ўзначальвае Кіраўніцтва справаў, па-за падазрэньнямі сьледчых, паведамляе Радыё Свабода.

Паводле зьвестак “Беларусской деловой газеты”, Камітэтам дзяржаўнага кантролю нібыта заведзеныя крымінальныя справы супраць трох галоўных кіраўнікоў “Белай Русі” — генэральнага дырэктара Асіпенкі, ягонага намесьніка Мурашкі й начальніка паставак і рэалізацыі нафтапрадуктаў Сьцяпанава.

Сьледчыя з КДК нібыта высьветлілі нейкія махінацыі з грашыма, якія зарабляліся на продажы нафты і нафтапрадуктаў. З гэтых грошай недалічыліся больш як 2 мільёнаў даляраў, якія нібыта “пракручвалі” кіраўнікі “Белай Русі”. Ім усім прад’яўленае абвінавачаньне ў невяртаньні з-за мяжы валюты, што караецца трыма гадамі пазбаўленьня волі.

У Камітэце дзяржкантролю аднак не пацьвярджаюць гэтых зьвестак, хаця і не абвяргаюць. Ад пачатку справа супраць кіраўнікоў “Белай Русі” вялася КГБ. Паводле ранейшых зьвестак, на падазрэньні ў сьледчых КГБ нібыта была і кіраўніца справаў прэзыдэнта Галіна Жураўкова, але афіцыйна гэтыя зьвесткі не пацьвердзіліся. Не абнародавана доказаў і таго, што спадарыня Жураўкова атрымала аўдыенцыю ў Аляксандра Лукашэнкі і падчас размовы з кіраўніком дзяржавы здолела пераканаць яго, што працавала сумленна.

Ва ўсякім разе, крыніцы, на якія спасылаюцца журналісты “БДГ”, цяпер ніяк ня зьвязваюць крымінальных справаў супраць кіраўнікоў “Белай Русі” зь імем Галіны Жураўковай. Відавочна, што зусім адвесьці падазрэньні ад кампаніі, якая дзейнічала пад дахам Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта, не ўдалося, пра што і сьведчаць крымінальныя справы супраць кіраўнікоў “Белай Русі” Асіпенкі, Мурашкі і Сьцяпанава.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: