Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дэпутат застаўся «прагульшчыкам» 10:32, 10/11/2003, pahonia.promedia.by
Калегiя па грамадзянскiх справах Менскага гарадскога суда 6 лiстапада пакiнула без зменаў прысуд Маскоўскага суда сталiцы па iску кiраўнiка дэпутацкай групы "Рэспублiка" «палаты прадстаўнiкоў» Сяргея Скрабца. «Дэпутат» аспрэчваў тое, што кiраўнiцтва «парламенту» палiчыла яго прагульшчыкам.
Нагадаем, што прагуламi ПП лiчыць працу Сяргея Скрабца 7-9 лiпеня 2003 года на сесii ПА АБСЕ ў Ротэрдаме, якую ў першы ж дзень дэманстратыўна пакiнула афiцыйная дэлегацыя на чале з Мiхаiлам Ардой. Такiм чынам кiраўнiк "Рэспублiкi" на працягу трох дзён адзiны прадстаўляў ПП на сесii ПА АБСЕ. Вярнуўшыся ў Менск, «дэпутат» не атрымаў заробак за час, праведзены на сэсii ПА АБСЕ - сакратарыят ПП запiсаў iх «дэпутату» ў прагулы.
6 лістапада статус Сяргея Скрабца як дэпутата-прагульшчыка быў пацверджаны судом другой iнстанцыi i можа быць абскарджаны толькi ў надзорным парадку. Такую скаргу Скрабец накiруе ў Вярхоўны суд.