Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Гарадзенская ініцыятыва» раіцца са «Свабоднай Беларусьсю» 16:38, 10/11/2003
У апошнім паседжаньні Каардынацыйнага камітэту "Гарадзенская ініцыятыва", якое днямі прайшло у горадзе над Нёмнам, прынялі ўдзел дэпутат ПП НС Валер Фралоў і сябры грамадзянскай ініцыятывы Хартыя’97. Апошнія прэзэнтавалі дзейнасьць новай менскай кааліцыі "Свабодная Беларусь", паведамляе сайт www.belngo.info. Госьці са сталіцы назвалі рэгіянальныя кааліцыі прыкладам для менчукоў.
На паседжаньні сябры "Гарадзенскай ініцыятывы" абмяркоўвалі стаўленьне грамадскіх арганізацыяў да надыходзячых парлямэнцкіх выбараў, распрацоўвалі мэханізм адбору адзінага кандыдыта для кожнай акругі і стварэньня штабоў.
Выслухаўшы менскіх гасьцей, сябар камітэту Аляксандар Мілінкевіч паведаміў, што "Гарадзенская ініцыятыва" гатовая прыняць канчатковае рашэньне адносна агульных стратэгічных пытаньняў з Еўрапейскай Кааліцыяй "Свабодная Беларусь" пазьней.