Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
1011 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Пяцерка» змагаецца не за мандаты, а за настрой
16:38, 10/11/2003, pahonia.promedia.by

У нядзелю лiдары “пяцёркi” спаткалiся ў Гродне з прадстаўнiкамi гарадзенскіх аддзяленняў дэмакратычных партыяў i грамадзкiх арганiзацыяў.

- Мы прыехалi да вас у пачатку вельмi важнай палiтычнай кампанii. 2004 год – гэта год парлямэнцкiх выбараў. Цi стане ён святлом у канцы тунэля залежыць ад усiх нас, - заявiў лiдэр Аб’яднанай грамадзянскай партыi Анатоль Лябедзька.

Мэта сустрэчы “пяцёркi” з гродзенцамi - гэта знаёмства з сiтуацыяй i настроямi на Гродзеншчыне, а таксама прадстаўленне сваёй ацэнкi перспектываў аб’яднання апазiцыi.

- Упершыню Гродна адначасова наведалi столькi палiтычных лiдараў, - зазначыў, адчыняючы сустрэчу, Аляксандр Мiлiнкевiч, кiраўнiк грамадзкага аб’яднання “Ратуша”. I сапраўды, з гарадзенцамі вырашылi спаткацца лiдары ўсiх найбуйнейшых апазiцыйных партыяў: Анатоль Лябедзька - Аб’яднаная грамадзянская партыя, Леанiд Лемяшонак - Беларуская партыя працы, Сяргей Калякiн - Партыя камунiстаў Беларуская, Вiнцук Вячорка - Партыя БНФ i Станiслаў Шушкевiч - Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада.

- Мы розные палiтычныя партыi, ў нас розныя палiтычныя мэты... Да аб’яднання сваiх сiлаў мы iшлi вельмi доўга... Сёння нельга быць паасобку, - зазначыў на пачатку сустрэчы лiдар Партыi камунiстаў Беларускай Сяргей Калякiн. Каштоўнасцямi, якiя аб’ядноўваюць апазiцыйныя палiтычныя партыi, Калякiн лiчыць суверэнiтэт Беларусi, недапушчэнне абрання Аляксандра Лукашэнкi на трэцi тэрмiн i правы чалавека.

- Калi мы не аб’яднаемся сёння, дык праз нейкi час усе мы ўсё адно сустрэнемся ў адным месцы – на Акрэсцiна альбо ў Валадарцы, - заявiў Анатоль Лябедзька. “Пяцёрка” плануе выставiць адзiны спiсак дэмакратычных кандыдатаў на будучых парлямэнцкiх выбарах, але галоўнай сваёй мэтай лiдары апазiцыйных палiтычных партыяў бачаць перадусiм змаганне за сiмпатыi грамадзтва.

- Усiм вядома, што гэта будуць за выбары i таму трэба змагацца за сiмпатыi насельнiцтва, - сказаў старшыня партыi БНФ Вiнцук Вячорка – Рэальным нашым посьпехам будзе, калi на наступны дзень пасьля выбараў людзi будуць рабiць тое самае, што сёння робяць грузiны.

“Пяцёрка” дэкларуе адкрытасць да далучэння iншых палiтычных сiлаў, у прыватнасцi, Еўрапейскай Каалiцыi “Свабодная Беларусь” i дэпутацкай групы “Рэспублiка”.

- Мы казалi Статкевiчу, што дзверы мы трымаем адчыненымi, але цяпер ужо халадно стала ў хаце i трэба гэтыя дзверы зачыняць... Мы не бачым нiводнай арганiзацыi i нiводнай каалiцыi, якая была б альтэрнатывай для нашага аб’яднання... Але мы не павiнны змагацца нi з Еўрапейскай Каалiцыяй, нi з “Рэспублiкай”, у нас ёсьць з кiм змагацца, - заявiў Анатоль Лябедзька. Па словах Лябедзькi, “пяцёрка” разглядае “дэпутатаў” з групы “Рэспублiка”, як патэнцыйных кандыдатаў ў агульны спiс.

Да гэтага лiдары апазiцыi наведалi Гомель, Магiлеў i Брэст.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: К вашим услугам санатории подмосковья, отдых в подмосковье
Константиновская библиотека Костянтинівська ЦМПБ ім. М. Горького
аватары icq
Для женщин, женский журнал лиза журнал на allwomens.ru